Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Клуб “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст. у персаналіях”

19 кастрычніка 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца першае пасяджэнне Клуба аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”

З мэтай прадставіць мінскіх паэтаў ХХ-ХХІ ст., мала вядомых шырокаму колу чытачоў, у эстэтычным і агульнабеларускім кантэксце Клуб запрашае школьнікаў, студэнтаў, аматараў паэзіі.

На пасяджэннях Клуба “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”, якія будуць праходзіць 1 раз на месяц, вы пазнаёміцеся з творчасцю паэтаў розных пакаленняў: прадстаўнікоў літаратуры міжваеннага часу, 2-й паловы ХХ ст., нашых сучаснікаў (Мойшэ Кульбака, Ізі Харыка, Сяргея Грахоўскага, Веньяміна Блажэннага, Дзмітрыя Строцава, Глеба Ганчарова, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай).

Наватарства прапанаванай тэматыкі ў тым, што беларуская літаратура разглядаецца як складаны полікультурны, полінацыянальны кангламерат. Акрамя таго, за межамі ўвагі даследчыкаў застаюцца некаторыя з прапанаваных аўтараў (В. Блажэнны, Г. Ганчароў), творчасць якіх па сваёй тэматыцы не ўпісывалася у кань’юнктуру часу.

Паэтка Вольга Маркітантава праз міні-лекцыі пра асобу, яе час, культурны кантэкст, а таксама пры дапамозе структурнага і лінгвапаэтычнага аналізу тэксту з прыцягненнем герменэўтычнага і біяграфічнага метадаў сфарміруе ўяўленне аб паэтах і паэзіі і магчымасцях паэтычнага слова.

Вольга Маркітантава (1985 г.н.) – філолаг-літаратуразнавец, паэтка, член рэдкалегіі паэтычнага альманаха “Минская школа”. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру БДУ, аспірантуру НАН Беларусі. Мае шэраг публікацый па тэме сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі. Аўтар паэтычнага зборніка “Воздушный океан” (2018). Вершы Вольгі Маркітантавай друкаваліся ў альманаху “Минская школа”, часопісе “Немига литературная”, на літаратурных інтэрнэт-парталах “Textura” і “ЛитРАЖ”.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 19 кастрычніка 2019 г.

Час: 14.00

Уваход: 3,00 руб.