Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Клуб аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”

25 студзеня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло чацвёртае пасяджэнне Клуба аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”.

У гэты раз гаворка ішла пра паэта-філосафа Веньяміна Блажэннага (сапр. Веньямін Айзенштат; 1921–1999) – прыметную, супярэчлівую і ў той жа час недастаткова даследаваную асобу ў літаратурным жыцці Беларусі другой паловы ХХ ст.

Цікавасць да постаці паэта прывяла ў музей разнастайную і рознаўзроставую аўдыторыю, якая з інтарэсам праслухала лекцыю літаратуразнаўца Вольгі Маркітантавай пра біяграфію і творчасць Веньяміна Блажэннага. Не меншую зацікаўленасць аўдыторыі выклікаў яе аўтарскі структурны і лінгвістычны аналіз вершаў з прыцягненнем герменэўтычнага і біяграфічнага метадаў, падчас якога прагучала шмат меркаванняў і тлумачэнняў паэзіі Веньяміна Блажэннага і нават дыскусія.

З кожным пасяджэннем клуб аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.” прырастае новымі прыхільнікамі, што, безумоўна, радуе.

Чакаем вас на наступным пасяджэнні клуба 22 лютага 2020 года.

Close Menu