Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Казкі з Ушаччыны”

10 мая а 11-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі і тэатр-батлейка “Дом з Марамі” запрашаюць на прадстаўленне “Казкі з Ушаччыны”.

З маленства мы пазнаем жыццё праз казкі. Яны вучаць нас быць добрымі, сумленнымі, спагадлівымі, не здавацца і абавязкова марыць… А потым мы становімся архітэктарамі, настаўнікамі, лекарамі, кіроўцамі і кім заўгодна, а хтосьці, як Пятрусь Броўка, – пісьменнікамі!

На імпрэзе мы сустрэнемся з чароўнай батлейкай, паглядзім і паслухаем казкі з Ушаччыны – мясціны, дзе нарадзіўся і вырас паэт. Мерапрыемства, напоўненае лялечнымі прыгодамі, любоўю, марамі і цудоўным беларускім каларытам – для нас з вамі і пра нас з вамі. Чакаем!

Кошт – 15 руб. (на сям’ю да трох чалавек)

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu