Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Казкі ў Траецкім. Глава III. Дзень паэзіі”

Дом з Марамі і Літаратурны музей прадстаўляюць новую  старонку Казак у Траецкім. І будзе яна прысвечана Дню паэзіі.

На гэты раз мы ўзгадаем творы сёлетняга юбіляра – Францішка Багушэвіча. Паслухаем яго прадмову да “Дудкі Беларускай”, якая стала ўжо вечнай класікай. Паглядзім лялечную казку пра тое, як жывёлы мову сваю згубілі, а потым і сябе страцілі. Ды нагадаем сабе, як важна шанаваць сваю мову, сваю культуру, сваю літаратуру, свае карані і сваю краіну.

Вас чакаюць:

  • Традыцыйна-сучасная батлейка.
  • Класічны рэпертуар у новым фармаце.
  • Шчырыя эмоцыі
  • Сапраўдныя каштоўнасці па-беларуску.

Запрашаем у Літаратурны 24 сакавіка ў 19:00.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/3428216.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu