11 лістапада 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў канцэрт “Высоцкі. Белы вальс”, прысвечаны 95-годдзю беларускага кіно і 50-годдзю фільма «Сыновья уходят в бой» (рэжысёр Віктар Тураў).
Выканаўца праграмы – музыкант і спявак, лаўрэат міжнародных конкурсаў аўтарскай і бардаўскай песні – Аляксей Нежавец-Прывалаў выканаў несмяротныя песні сусветнага значэння выбітнага барда Уладзіміра Высоцкага, якія былі напісаны для беларускага кіно на працягу 15 гадоў (1965-1980) плённага супрацоўніцтва з кінастудыяй «Беларусьфільм».
Вядучы канцэртнай праграмы Іван Спосабаў распавёў пра значнасць асобы Уладзіміра Высоцкага для беларускай культуры, а беларускі кінарэжысёр, пісьменнік Уладзімір Арлоў узгадаў пра свае сустрэчы з Уладзімірам Высоцкім.
На канцэрце прадстаўнікі Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску адзначылі падзякамі за прапаганду творчасці Уладзіміра Высоцкага – Аляксея Нежаўца-Прывалава і Уладзіміра Арлова.