Шаноўныя сябры!
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вучняў 1-2 класаў правесці дадатковыя зімовыя канікулы разам.
Кожны дзень з 20 па 26 лютага 2023 года:
10:00 – гульня “Кніганоша”: падарожжа з Вільні ў Мінск з “Вянком” Максіма Багдановіча па казачным лесе, населеным міфалагічнымі істотамі, з цікавымі гісторыямі і заданнямі;
11:00 – інтэрактыўная праграма “Малюнкі і вершы”: прагляд анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, знаёмства з працай музейнага супрацоўніка і мультыплікатара;
12:00 – занятак “Лялька-мотанка”: стварэнне традыцыйнай беларускай лялькі.
Уваходны квіток – 3 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэлефоны для даведак і запісу: +375 (17) 355 22 95, +375 (17) 363 07 61.
