Падчас канікул Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе правесці час пазнавальна ды цікава!
Спіс магчымых паслуг:
- Музейны занятак “Калі саджуся за паперу” (у залах музея). Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: наведвальнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на пішучай машынцы.
- Музейны занятак “Лучынка” (на базе музея ці ДУА). Занятак у гульнёвай форме знаёміць наведвальнікаў з перыядычнымі выданнямі мінулага стагоддзя, якія чытаў Пятрусь Броўка ў маленстве. Пры дапамозе часопіса для вясковай моладзі “Лучынка”, дзеці апынаюцца ў атмасферы незнаёмай ім эпохі, пашыраюць веды па гісторыі Беларусі мінулага стагоддзя, развіваюць сістэмнае мысленне і камунікатыўныя навыкі;
- Квэст “Без гальштука” (у залах музея) дазволіць адчуць сабе непараўнаным дэтэктывам і разгадаць тайны музея, судакрануцца з музейнымі прадметамі.
Адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4.
Тэл. +375 17 342 09 81 (абавязковы папярэдні запіс).