Падчас канікул Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе правесці час цікава і адукацыйна!
Да ўвагі настаўнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі спіс – магчымых паслуг:
- Музейны занятак “Калі саджуся за паперу…” (у залах музея) Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: наведвальнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на пішучай машынцы. Кошт – 3.00 BYN з чалавека;
- Музейны занятак “Дзяцінства незабыўны час” (на базе музея ці ДУА) Занятак у гульнёвай форме знаёміць наведвальнікаў з перыядычнымі выданнямі мінулага стагоддзя, якія чытаў Пятрусь Броўка ў маленстве. Пры дапамозе часопіса для вясковай моладзі “Лучынка” дзеці апынаюцца ў атмасферы незнаёмай ім эпохі, пашыраюць веды па гісторыі Беларусі мінулага стагоддзя, развіваюць сістэмнае мысленне і камунікатыўныя навыкі. Кошт – 3.00 BYN з чалавека (група да 20 чалавек);
- Музейны занятак “Мяне чакаюць у музеі” (у залах музея) Занятак у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4.
Тэл. +375 17 342 09 81 (абавязковы папярэдні запіс).
