Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Канікулы для самых маленькіх – як гэта было

З 16 па 22 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў цыкл пазнавальна-забаўляльных заняткаў для вучняў 1–2 класаў. Музей на некалькі дзён ператварыўся ў прастору гульні, адкрыццяў і першых літаратурных уражанняў.

Кожная сустрэча спалучала ў сабе творчыя заданні, рухомыя элементы і жывыя размовы. Дзеці не толькі слухалі, але і разважалі, адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў міні-інсцэніроўках, вучыліся працаваць у камандзе. Для многіх гэта стала першым знаёмствам з музеем – і, спадзяёмся, пачаткам доўгага сяброўства.

Дзякуем усім школьнікам і настаўнікам за актыўнасць, цікаўнасць і шчырыя эмоцыі!

Да новых сустрэч у музеі!

Close Menu