Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Канцэртная праграма да Дня народнага адзінства

16 верасня 2022 года з 17:00 да 18:30 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» адбудзецца культурнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства.

Імпрэза ладзіцца пад знакам Года гістарычнай памяці. У праграме мерапрыемства прагучаць песні і вершы аб Беларусі ў выкананні артыстаў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандра Валодчанкі і Наталлі Папко, салістаў народнага хору рускай песні імя А.Нікіцінай, беларускіх паэтэс Веры Буланды і Таццяны Жылінскай.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/318775 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Кошт квітка для дарослых 7 рублёў, для дзяцей ад 7 гадоў 5 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.

Сардэчна запрашаем! Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. “Інстытут культуры”).

Кантакты для сувязі: +375 (17) 375-52-13 (філіял “Беларуская хатка”), +375 (17) 270-82-67 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Close Menu