Адзначаючы сёлета 80-годдзе Вялікай Перамогі, мы ўшаноўваем памяць мільёнаў нашых суайчыннікаў, якія сталі ахвярамі вайны, і сярод іх – сотняў тысяч беларускіх яўрэяў. Разам з імі практычна знікла з ужытку ў Беларусі незвычайная і прыгожая мова ідыш, якая да вайны гучала ў кожным горадзе і мястэчку і мела ў міжваенны час статус адной з чатырох дзяржаўных моў БССР.
Літаратура, створаная беларускімі яўрэямі на мове ідыш, а таксама па-беларуску і па-руску, – неад’емная, каштоўная частка шматмоўнай літаратурнай спадчыны нашай краіны. Згадаем хаця б такія імёны, як Змітрок Бядуля, Мендэле Мойхер-Сфорым, Мойшэ Кульбак, Ізі Харык, Юлі Таўбін, Навум Кіслік, Гірш Рэлес…
На канцэрце барда, паэта і перакладчыка Аляксея Жбанава прагучаць (пад гітару, скрыпку і баян) песні на мове ідыш і ў яго ўласных перакладах на беларускую мову. Вядомыя і не вельмі, народныя і створаныя на вершы выбітных ідышамоўных паэтаў Іцыка Мангера, Аўрома Суцкевера, песні гета і калыханкі, песні жартаўлівыя і лірычныя, бясконца шчымлівыя і такія, пад якія ногі самі ідуць у скокі. “Vu nemt men a bisele mazl?” – “Дзе ўзяць нам хоць трошачкі шчасця?” – спяваецца ў адной іх. Паспрабуем разам знайсці адказ на гэтае адвечнае пытанне.
Калі: 22/04/2025, 19:00.
Квіткі:10р.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
Шчыра запрашаем!