Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Канцэрт Рамана Арлова “Неверагодныя прыгоды літары “Ў” у песнях і ў жыцці”

26 верасня ў 15:00 у музеі адбудзецца канцэрт “Неверагодныя прыгоды літары “Ў” у песнях і ў жыцці” як своеасаблівае падсумаванне вынікаў сумеснага літаратурна-музычнага праекта музея і музыкі Рамана Арлова. На працягу лета-2020 віртуальныя наведвальнікі мелі магчымасць сачыць за ходам праекта на нашым YouTube-канале.

Канцэрт пройдзе ў фармаце творчай сустрэчы – дыялога з аўтарам і выканаўцам сваіх песень Раманам Арловым. Гледачы не толькі пачуюць ужо знаёмыя кампазіцыі “Узаемна”, “Вецер часу”, “Еўфрасіння”, “Хлопчык”, “Будзьма беларусамі”, “Беларуская мара”, “Літара Ў”, “Станцыя Ў” і інш., але і даведаюцца пра гісторыю іх стварэння ад першай асобы.

Канцэрт разлічаны на рознаўзроставую аўдыторыю 14+.

Кошт квітка – 10,00 руб.

Звяртаем увагу! Колькасць месцаў абмежавана!

Даведкі і папярэдні запіс на канцэрт па тэл.: (017) 334 56 21.

Чакаем па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13

Close Menu