Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Канцэрт Ільі Шынкарэнкі да Дня роднай мовы

Ужо чвэрць стагоддзя 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Адзін з найлепшых спосабаў адсвяткаваць – сабрацца разам і заспяваць любімыя песні на роднай мове.

Літаратурны музей прапануе зрабіць гэта разам з музыкам, блогерам, тыктокерам Ільёй Шынкарэнкам. У канцэртнай праграме песні на творы беларускіх паэтаў: Караткевіча, Астрэйкі, Багдановіча, агульнавядомая Купалінка. І канечне ж аўтарскія творы Ільі: збярэмся на Нямізе, каб заспяваць разам улюбёную “На Нямізе”.

Запрашаем у Літаратурны 21 лютага ў 20:00.

Уваходны квіток: 25 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30, і па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/3021714.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu