Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Каляндар мерапрыемстваў на люты

8 лютага ў 17:00 — адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…” да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Уваход на адкрыццё бясплатны.

12 лютага ў 18:00 мерапрыемства “Я цябе кахаю” (інтэрактыўна-тэатральная дзея, прысвечаная лірыцы кахання, з удзелам артысткі А.Баяравай).

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кошт: 3 рублі.

13 лютага ў 11:00 мерапрыемства да Дня закаханых “Дзе купідон?” (літаратурна-музычная імпрэза з элементамі квэсту).

Месца правядзення: філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская, 19).

Кошт: 50 капеек.

14 лютага ў 18:00 — “Музей для дваіх” (падвядзенне вынікаў акцыі да Дня ўсіх закаханых).

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кошт: бясплатна.

17 лютага ў 17:00 — адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Уваход на адкрыццё бясплатны.

18 лютага ў 17:00 — прэзентацыя літаратурна-дакументальнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. 

Месца правядзення: Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г. Масква, вул. Марасейка 17/6, буд. 3).

19 лютага ў 16:00 — мерапрыемства “Родная мова ў марах, у песнях, у снах…” да Дня роднай мовы.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Кошт: 3 рублі.

19 лютага ў 18:00 імпрэза да Дня роднай мовы ад тэатра “Жывое слова”.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).

25 лютага ў 18:00 прэзентацыя выданняў “Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 3”, “Каталог рукапісаў Максіма Багдановіча”.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).

Кошт: бясплатна.

 

Close Menu