8 лютага ў 17:00 — адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…” да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Уваход на адкрыццё бясплатны.
12 лютага ў 18:00 — мерапрыемства “Я цябе кахаю” (інтэрактыўна-тэатральная дзея, прысвечаная лірыцы кахання, з удзелам артысткі А.Баяравай).
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кошт: 3 рублі.
13 лютага ў 11:00 — мерапрыемства да Дня закаханых “Дзе купідон?” (літаратурна-музычная імпрэза з элементамі квэсту).
Месца правядзення: філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская, 19).
Кошт: 50 капеек.
14 лютага ў 18:00 — “Музей для дваіх” (падвядзенне вынікаў акцыі да Дня ўсіх закаханых).
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кошт: бясплатна.
17 лютага ў 17:00 — адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Уваход на адкрыццё бясплатны.
18 лютага ў 17:00 — прэзентацыя літаратурна-дакументальнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Месца правядзення: Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г. Масква, вул. Марасейка 17/6, буд. 3).
19 лютага ў 16:00 — мерапрыемства “Родная мова ў марах, у песнях, у снах…” да Дня роднай мовы.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Кошт: 3 рублі.
19 лютага ў 18:00 — імпрэза да Дня роднай мовы ад тэатра “Жывое слова”.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).
25 лютага ў 18:00 — прэзентацыя выданняў “Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 3”, “Каталог рукапісаў Максіма Багдановіча”.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).
Кошт: бясплатна.