23 снежня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на “Калядныя вячоркі”.
У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята года — Каляды. Беларускія традыцыі свята прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.
Давайце ж і мы на адзін вечар уявім сябе беларусамі і беларусачкамі мінуўшчыны, якія з нецярпеннем увесь года чакалі галоўнага свята ў коле года. Запрашаем адзначыць Каляды разам з намі!
Што трэба мець з сабой:
- Цукеркі ці іншыя пачастункі (як жа не пачаставаць казу і калядоўшчыкаў?);
- Добры настрой і гатоўнасць спяваць ва ўсю моц!
Вас будзе чакаць расповед пра гісторыю свята на Беларусі, а таксама нечаканыя традыцыі завяршэння і сустрэчы новага года ад прадстаўнікоў іншых народаў. Вядома, не абыдзецца без каляднага цуду варажбы і прадказанняў на будучы год, а таксама святочных спеваў, якім навучаць і вас!
Уваход вольны!
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
