Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Калядныя мроі Адама Міцкевіча”

Святы Божага Нараджэння яднаюць у супакоі і дабрыні народы па ўсім свеце. Напярэдадні Калядаў у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся Адам Міцкевіч – геніяльны паэт…

23 снежня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адбудзецца канцэрт “Калядныя мроі Адама Міцкевіча”. Слухачы пачуюць музыку на словы паэта, а таксама прысвечаныя яму інструментальныя творы. Даведаюцца, як Каляды звязаныя з дэбютным вершам Адама Міцкевіча, і дзе ён сустракаў свае апошнія народзіны перад выездам з радзімы. Атрымаюць рэцэпт любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале, а таксама даведаюцца, якой была любімая песня-калядка паэта.

У канцэрце бяруць удзел салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамара Рэмез (сапрана) і Аляксей Загорскі (скрыпка), музыказнаўца Святлена Немагай (фартэпіяна). Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Я.Д.Голанда, М.К.Агінскага, С.Манюшкі і  Ю.Семянякі.

Усіх сардэчна запрашаем!

Кошт білетаў: 12 рублёў.

Набыць квіткі анлайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/concert/314892

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu