Новы год і Каляды — нашы самыя любімыя святы. Мы ўпрыгожваем ялінкі, дамы, рыхтуем падарункі сваякам і сябрам. Таму будзе цікава ўзгадаць, як нашы продкі рыхтаваліся да Калядаў.
28, 29 і 30 снежня 2023 года а 14-й гадзіне філіял “Беларуская хатка” сардэчна запрашае далучыцца да мерапрыемства, якое пазнаёміць вас з гісторыяй аднаго з самых містычных святаў – Калядаў. Дакранемся да старажытнага віда мастацтва – батлейкі, а таксама паспрабуем зрабіць калядную зорку і елачныя цацкі.
У праграме:
– гісторыя Калядаў;
– Батлейка;
– выраб каляднай зоркі з паперы і нітак (для вучняў 6-11 класаў);
– выраб елачнай цацкі (для вучняў 1-5 класаў).
Кошт удзелу: 3,50 бел.руб.
Папярэдні запіс абавязковы! Тэл.+375 (17) 375-52-13.