Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калядная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная 160-годдзю паэмы Тараса Шаўчэнкі “Марыя” (1859)

shevchenko

ПРЭС-РЭЛІЗ

Каляднай

літаратурна-музычнай імпрэзы,

прысвечанай 160-годдзю

паэмы Тараса Шаўчэнкі

“Марыя” (1859)

gbl_logo

12.01.2019 а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і хор украінскай песні “Криниця” (“Крыніца”) пад кіраўніцтвам Маргарыты Кучук запрашаюць на калядную літаратурна-музычную імпрэзу.

У 2019 годзе спаўняецца 160 гадоў з дня напісання Тарасам Шаўчэнкам паэмы “Марыя” (1859), якую даследчыкі называюць сярод найлепшых твораў Кабзара. Па-мастацку пераасэнсоўваючы новазапаветны сюжэт аб Багародзіцы, Тарас Шаўчэнка надае вобразу Марыі новае напаўненне. Перад чытачом паўстае сімвалічны абагульнены вобраз жанчыны-маці як ўвасабленне крыніцы дабра, што змяняе свет. Паэма “Марыя” перакладзена на розныя мовы свету. На мерапрыемстве ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры яна прагучыць на беларускай, грузінскай, нямецкай, польскай і рускай мовах.

Заснаваны ў 1994 годзе калектыў ужо 20 гадоў носіць ганаровае званне “народны”. Любоў і павага да яскравай шматграннай культуры Украіны аб’ядноўвае спевакоў-аматараў розных нацыянальнасцей, узростаў і прафесій. Песні на ўкраінскай, беларускай, рускай, грузінскай мовах, народныя і аўтарскія, духоўныя, абрадавыя і эстрадныя суседнічаюць у рэпертуары інтэрнацыянальнага калектыву з украінскай назвай “Криниця”.

Народны хор “Криниця” прадставіць увазе слухачоў калядныя ўкраінскія песні.

 

Кошт: уваходны квіток у музей:

  • дзеці да 7 год– бясплатна,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты– 1,50 руб.,
  • дарослыя – 3,00 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

(вул. М.Багдановіча, 13).

Куратар мерапрыемства: загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч.

Кантактны тэлефон: 334-56-21

Close Menu