Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калядная імпрэза “Святы вечар”

Сонейка павярнула на вясну, пачаўся новы гадавы кругабег. А мы распачнем год – са святочнай вечарыны ў межах праекта “Кола года”.

Запрашаем 4 студзеня а 17-й гадзіне на святочны калядны канцэрт у Літаратурны!

Калядны абрад заўсёды меў багата сакральных сэнсаў: зычэнні на ўвесь будучы год, танец казы, як сімвал сонцавароту, калядоўшчыкі – людзі няпростыя “з далёкага краю, з-пад самага раю”.

У праграме:

  • традыцыйныя калядныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі і этнічнага памежжа;
  • інструментальная музыка;
  • абрад калядавання (бярыце з сабой прысмакі, каб пачаставаць Козачку).

Рыхтуйце святочны настрой і прыходзьце ў Літаратурны!

Пачатак: 17:00.

Кошт: 12 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 4+

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu