Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Каляднае падарожжа з Фіндусам і Пэтсанам

У Беларусі на Каляды і Новы год да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. Яны прыходзяць уначы, калі ўсе дзеткі спяць, з мяхамі, поўнымі падарункаў ды цукерак. У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака.

23 снежня 2018 г. а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць усіх, хто любіць зімовыя святы, казкі і прыгоды, завітаць на інтэрактыўную гульню “Каляднае падарожжа з Фіндусам і Пэтсанам” – героямі кніг шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста, якія для нас пераклала Надзея Кандрусевіч.

Запрашаем дзяўчынак і хлопчыкаў з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі. Вас чакае сустрэча са старым Пэтсанам, ягоным катком Фіндусам і Калядным Гномам, а таксама музыка, песні, калядныя цуды, конкурсы і прызы!

Калядны настрой дапамогуць стварыць А. Такінданг, В. Валадзько, В. Дранько-Майсюк.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М. Багдановіча, 13).

Калі: 23 снежня, 15:00.

Кошт – уваходны квіток у музей:

  • дзеці да 7 год– бясплатна,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты– 1,50 руб.,
  • дарослыя – 3,00 руб.

Набыць квіткі можна загадзя

  • 20, 21 снежня – ў касе музея (вул. М. Багдановіча, 13), з 9:00 да 17:00;
  • 23 снежня – ў касе музея (вул. М. Багдановіча, 13), з 9:00 да 15:00

20-22 снежня – замовіць па тэлефоне: (017) 334-56-21

Для наступных катэгорый наведвальнікаў – уваход бясплатны:

  • дзеці, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
  • шматдзетныя, прыёмныя і апякунскія сем’і;
  • сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

    ptsn

Close Menu