Запрашаем на часовую мастацка-літаратурную экспазіцыю “Калі гучаць званы душы”.
Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў тэматычных музейных экспанатаў з калекцыі мастацкіх тканін з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі; ікон і рэдкіх выданняў ХVІІ–ХХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
На экспазіцыі будзе прадстаўлена калекцыя мастацкіх тканін і царкоўнага ўбору з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая складаецца з літургічнага адзення (арнаты, капы, столы) і неад’емнай часткі царкоўнага ўжытку – разнастайных тканін, прызначэнне якіх вызначалі функцыі прадметаў.
Многія ўборы пашытыя з прывазных тканін вядомых еўрапейскіх мануфактур у Ліёне, Венецыі, нямецкіх і польскіх гарадоў. Некаторыя з’яўляюцца прадукцыяй мясцовай вытворчасці. Мастацкія тканіны Беларусі прадстаўляюць сабой арыгінальнаю з’яву ў сусветнай мастацкай культуры.
Дапоўняць экспазіцыю калекцыі абразоў і рэдкіх выданняў ХVІІ–ХХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Выстава працуе з 18 сакавіка да 22 красавіка.
Кошт:
Дарослыя – 5 руб.
Школьнікі, студэнты – 2,5 руб.