Гэты асаблівы дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе на ніве культуры, зберагае і развівае народныя традыцыі, дорыць радасць і святло.
Паважаныя калегі, вы ўносіце свой уклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, лепшых духоўных і культурных традыцый
і выхаванне грамадзяніна-патрыёта. Дзякуючы вам – людзям таленавітым
і адухоўленым, самабытная нацыянальная культура жыве і працягваецца.
Жадаем вам творчага натхнення, невычэрпнай энергіі, новых прафесійных поспехаў! Моцнага здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!