27 мая 2025 года калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры наведаў выставу “Дарога да Перамогі”, якая праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Аснову часовай экспазіцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі, складаюць музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы насычанасці выставачнай прасторы сучаснымі мультымедыйнымі сродкамі і інтэрактыўнымі зонамі, супрацоўнікі музея змаглі цалкам пагрузіцца ў атмасферу падзей Вялікай Айчыннай вайны.