24 красавіка пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая святкуе дзень народзінаў і запрашае сваіх чытачоў адзначыць яго разам у нашым музеі! Нас чакае свята – “Красавіцкі фэст Кніжнай Феі”.
10:00 – Літаратурная дзея “Міжпланетны тэлепорт”: сустрэча з казачніцай і героем яе кніг іншапланетнікам Вухуцікам! (для вучняў 1-2 класаў).
12:00 – Літаратурная дзея “Прыгоды ў Дзівосным лесе”: сустрэча з казачніцай і гераіняй яе кніг лісачкай Красуняй! (для вучняў 3-4 класаў).
14:00 – Інтэрактыўная дзея “Літаратурны квэст”: сустрэча з пісьменніцай і падарожжа гасцей імпрэзы па старонках кніг! (для вучняў 5-6 класаў).
Гасцей свята чакае:
– інтэрактыўная прэзентацыя серыі кніг;
– гульні;
– фотасесія.
Ва ўсіх наведвальнікаў імпрэзы будзе цудоўная магчымасць набыць кнігі пісьменніцы і атрымаць аўтограф і казачны экслібрыс Кніжнай Феі. Кожны, хто набудзе кнігу, атрымае салодкі камплімент ад пісьменніцы. А яшчэ ўсе пакупнікі кніг прымуць удзел у разыгранцы “Шчаслівы чытач”.
Для ўдзелу абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363 56 21.
Уваход: 5р.
Шчыра запрашаем!