Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інтэрактыўная праграма да Дня народнага адзінства

Літаратурны музей Петруся Броўкі ведае, як прыемна і карысна правесці час разам з сябрамі! 17 верасня мы запрашаем далучыцца да інтэрактыўнай праграмы “Хадзем разам у музей!”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства. У гэты дзень з 14:00 да 19:00 вы зможаце за адзіны квіток наведаць музей і паўдзельнічаць у музейных гульнях разам з роднымі і сябрамі.

ПРАГРАМА:

  • Настольная гульня “Растлумач мне, калі ласка!” дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.
  • Занятак “Калі саджуся за паперу” дасць вам магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам мінулага стагоддзя! Вы зможаце засвоіць навык друкавання на пішучай машынцы, а таксама надрукаваць вершы Петруся Броўкі.
  • Настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі” пазнаёміць з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народнага паэта Беларусі і дапаможа даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, і папрактыкавацца ў чытанні вершаў.

Абавязковы папярэдні запіс.

Уваходны квіток: 10 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu