Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем дзетак на інтэрактыўную праграму калядавання “Ой, каб калядак нядзель дзесятак…”

Чароўныя гукі беларускай дуды, дудак ды скрыпкі напоўняць музейныя залы 26 снежня! Сапраўдныя калядоўшчыкі завітаюць да нас!

А мы запрашаем вас святкаваць Каляды ўсім разам!

 

Гурт калядоўшчыкаў навучыць маленькіх гледачоў калядным песенькам! Самыя актыўныя паспрабуюць сябе ў ролі казы, мядзведзя і іншых персанажаў старажытнага каляднага абраду.

Падчас імпрэзы будуць і беларускія народныя танцы ды гульні. А завершыцца святочная дзея вялікім агульным карагодам!

 

Узрост: 5-12 гадоў. Мамаў і татаў таксама запрашаем!

Час пачатку праграмы: 13.00 і 16.30.

Працягласць: 45-60 хвілін.

 

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Набыць квіткі анлайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/bellive/314926

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu