Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інтэрактыўная экскурсія “Тры Алены” ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі

7 сакавіка а 15-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на інтэрактыўную экскурсію “Тры Алены”.

Так сталася, што ў жыцці паэта Петруся Броўкі было тры знакавыя жанчыны, якія насілі імя Алена: маці – Алена Сцяпанаўна Броўка, жонка – Алена Міхайлаўна Броўка (у дзявоцтве Рыдзеўская) і цешча – Алена Рыгораўна Рыдзеўская. Кожная з гэтых жанчын прайшла свой непаўторны і пакручысты жыццёвы шлях, і мы раскажам вам пра іх. Акрамя таго, пакажам унікальныя музейныя прадметы, звязаныя з трыма Аленамі: ад касметыкі да кніг, ім прысвечаных.

Уваходны квіток: 10 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu