Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на інтэрактыўна-паэтычную лекцыю “Чаму я стаў паэтам…”

“Ой, чаму я стаў паэтам…” – задаўся шмат у чым рытарычным пытаннем Максім Багдановіч 110 гадоў таму. І сапраўды, што падштурхоўвае людзей узяцца за паэтычныя вымудры, рыфмаванне словаў і нязвыклыя рытмічныя пабудовы сказаў?

Пэўнага адказу на гэтыя пытанні няма. Але час паказвае, што чалавек не можа абыйсціся без такой парадаксальнай з’явы, як паэзія, і на працягу стагоддзяў, і нават тысячагоддзяў, звяртаецца да яе ў спадзеве, што яна сфармулюе адказы на невымоўнае, тое, да чаго не прыдатная проза.

Прапануем вам у Сусветны дзень паэзіі паразважаць пра гэта ўслых разам з загадчыкам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхалам Бараноўскім і паспрабаваць разабрацца:

  • У чым ёсць прырода паэзіі і нашто яна патрэбна людзям?
  • Як да яе прыходзіць чалавек?
  • Як пісаць вершы, каб табе прысвяцілі музей?
  • На якія ранейшыя і цяперашнія паэтычныя зборнікі варта звярнуць увагу?

А таксама паслухаць колькі ўласных гісторый, вершаў і песень ад лектара.

Чакаем вас 21 сакавіка а 19-й гадзіне.

Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а.

Кошт – уваходны квіток у музей.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 850 73 27, + 375 17 363 07 61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Close Menu