“Ой, чаму я стаў паэтам…” – задаўся шмат у чым рытарычным пытаннем Максім Багдановіч 110 гадоў таму. І сапраўды, што падштурхоўвае людзей узяцца за паэтычныя вымудры, рыфмаванне словаў і нязвыклыя рытмічныя пабудовы сказаў?
Пэўнага адказу на гэтыя пытанні няма. Але час паказвае, што чалавек не можа абыйсціся без такой парадаксальнай з’явы, як паэзія, і на працягу стагоддзяў, і нават тысячагоддзяў, звяртаецца да яе ў спадзеве, што яна сфармулюе адказы на невымоўнае, тое, да чаго не прыдатная проза.
Прапануем вам у Сусветны дзень паэзіі паразважаць пра гэта ўслых разам з загадчыкам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхалам Бараноўскім і паспрабаваць разабрацца:
- У чым ёсць прырода паэзіі і нашто яна патрэбна людзям?
- Як да яе прыходзіць чалавек?
- Як пісаць вершы, каб табе прысвяцілі музей?
- На якія ранейшыя і цяперашнія паэтычныя зборнікі варта звярнуць увагу?
А таксама паслухаць колькі ўласных гісторый, вершаў і песень ад лектара.
Чакаем вас 21 сакавіка а 19-й гадзіне.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а.
Кошт – уваходны квіток у музей.
Даведкі па тэлефонах: +375 29 850 73 27, + 375 17 363 07 61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.