21 лютага 2019 года ў 10.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе І этап Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” (далей – Канферэнцыя), прымеркаваны да Міжнароднага Дня роднай мовы. ІІ этап (праектная канферэнцыя) адбудзецца ў маі 2019 года ў межах Малых Гарэцкіх чытанняў.
Мэтай правядзення Канферэнцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і краязнаўства.
У Канферэнцыі прымуць удзел навучэнцы VII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.
Арганізатар: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Сацыяльныя партнёры Канферэнцыі:
Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі;
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 10 г. Маладзечна”.
Даведкі па тэлефоне +375 17 334 56 21