Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза “Вясенні дывертысмент”

17 сакавіка 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза “Вясенні дывертысмент” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Выканаўцы: салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой), Максім Забара (фагот).

Праграма:

  1. Карл Гёпфарт. Квартэт для флейты, габоя, кларнета і фагота ў 3-х частках.
  2. Жак Ібер. 6 п’ес для трыа духавых інструментаў.
  3. Тошы Нагата. Санаціна для квартэта драўляных духавых інструментаў у 3-х частках.
  4. Іліё Валантэ. «У амерыканскім стылі».

Вядзе канцэрт – Людміла Каліноўская.

Вясновыя гімны-вершы ад Максіма Багдановіча і іншых зорак беларускай паэзіі ХХ стагоддзя ў выкананні загадчыка музея Міхася Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/321593 або ў касе музея).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Close Menu