Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Імпрэза “ДЗЕЦІ ЧЫТАЮЦЬ СВАЁ”

Мы прызвычаіліся чытаць усё для дзяцей, а што будзе, калі дзеці самі выберуць і прачытаюць з нашай класікі тое, што ім падабаецца? Атрымаецца імпрэза “Дзеці чытаюць сваё”, якую ладзіць Літаратурны музей Петруся Броўкі разам з праектам “Чытаем сваё. Класіка” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя  М.Стральцова.

Гэта ўнікальны шанец паслухаць вершы ў выкананні самых маленькіх аматараў паэзіі. Кожнага з выступоўцаў Саюз беларускіх пісьменнікаў парадуе падарункамі. Запрошаныя госці: Анхела Эспіноса – беларуская паэтэса іспанскага паходжання, даследчыца-славістка; Вера Жыбуль – паэтка, перакладчыца.

Уваход вольны!

 

Дата правядзення: 15 лютага, 17:00.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

20190207_193643_0000