Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза да Дня Перамогі

9 мая 2025 года, а 18-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас на імпрэзу “Паэзія Перамогі”.

Гісторыя звычайна працуе з дакументамі і дакладнымі звесткамі – жорсткімі і сухімі.

Паэзія – з эмоцыямі, суб’ектыўнымі адчуваннямі, якія цяжка даюцца да вымярэння навукай, але гэта не значыць, што яна не можа быць праўдзівай.

Якраз спробе распавесці гісторыю Вялікай Айчыннай вайны праз паэтычныя творы прысвечана мерапрыемства “Паэзія Перамогі”.

Самае вялікае выпрабаванне за гісторыю нашай краіны – ад трагічных момантаў 1941 да перамогі ў маі 1945  – вачыма паэтаў ваеннай пары Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна, Міколы Сурначова…

Уваходны квіток – 5 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu