Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза да Дня горада

Гісторыя нашай сталіцы налічвае больш, чым тысячагадовую гісторыю. Чые толькі шляхі не праходзілі праз Менск-Мінск, безліч слядоў выбітных і шэраговых, таленавітых і неардынарных асоб засталіся на вулках горада. У святочны дзень, 13 верасня, запрашаем прайсціся па мясцінах народных пісьменнікаў і паэтаў.

Роўна сто год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт – Янка Купала. Пазней у гэтым пачэсным шэрагу з’явіцца яшчэ амаль два дзесяткі імёнаў: Янка Брыль, Якуб Колас, Іван Чыгрынаў, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў…

На імпрэзе мы пазнаёмімся з цікавымі мясцінамі, звязанымі з сустрэчамі і знакавымі падзеямі ў жыцці літаратараў. А таксама кожны жадаючы атрымае магчымасць працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці атрымаўшы адмысловае заданне ад Літаратурнага музея. Падрабязней на сустрэчы. Запрашаем!

Час: 13 верасня, 17:00.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu