Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Інфармацыйнае паведамленне
14 чэрвеня 2019 года
запрашаем Вас прыняць удзел у
ХХVІІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях
“Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”,
прысвечаных 100-годдзю выхаду ў свет аповесці “Дзве душы”
і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрылу Гарэцкаму звання акадэміка БАН
Чытанні адбудуцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 13).
Праблемнае поле канферэнцыі:
- 1919 год у жыцці сям’і Гарэцкіх;
- Віленскі перыяд жыцця Гарэцкіх;
- Горацкі перыяд у жыцці братоў Гарэцкіх;
- Педагагічная дзейнасць братоў Гарэцкіх;
- Публіцыстычная дзейнасць Максіма Гарэцкага;
- Аповець “Дзве душы” ў літаратурным і культурным кантэксце;
- Максім Гарэцкі і сучасны літаратурны працэс;
- Творы Максіма Гарэцкага ў сучасным адукацыйным працэсе
- Гісторыя ўтварэння Беларускай акадэміі навук;
- Гаўрыла Гарэцкі – дырэктар Інстытута лясной і сельскай гаспадаркі
Адкрыццё канферэнцыі – 10.00. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 9.00.
Унёсак для ўдзелу у канферэнцыі – 25,00 рублёў.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 30 мая 2019 г. на электронную пошту: bellitmuseum@tut.by. Даведкі па тэл. 335 44 47.
Рабочыя мовы — беларуская і руская.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Аб’ём даклада — да 5 старонак, набраных ў рэдактары Microsoft Word, захаваных у фармаце RTF праз адзінарны інтэрвал шрыфтам Times New Roman, 14 пт. Першы радок справа — ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
Заяўка на ўдзел у ХХVІІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях
Імя, імя па бацьку | |
Прозвішча | |
Вучоная ступень | |
Дата нараджэння | |
Хатні адрас | |
Хатні тэлефон | |
Месца працы | |
Пасада | |
Працоўны адрас | |
Працоўны тэлефон | |
Назва даклада ці паведамлення:
__________________________________________________________________
Калі Вы прымалі ўдзел ў папярэдніх Гарэцкіх чытаннях і ўся інфармацыя засталася актуальнай, дастаткова будзе паведаміць тэму даклада па тэл.: 335 44 47
Праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.
__________________________________________________________________
(узор афармлення)
Вольга Іванова
(Мінск)
МІСТЫФІКАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТВОРАЎ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА: РАЗВАГІ І ДУМКІ
Текст …………………..
Ссылки берутся в квадратные скобки. Например [4, c. 147].
Список литературы подаётся после основного текста
Литература
- Акудовіч В. Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю/ В. Акудовіч. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://knihi.com/storage/frahmenty/8akudovich.htm. Дата доступу: 15.06.17.
- Гарэцкі М. Творы / М. Гарэцкі. – Мінск: Маст. літ., 1990. – 629 с.
- Губская В. Класіка ХХ стагоддзя: прыхаваныя таямніцы рамана “Віленскія камунары” М. Гарэцкага / В. Губская. – Мінск: РІВШ, 2016. – 108 с. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/171770. Дата доступу: 15.06.17.
- Дубавец С. Практыкаванні: Проза, эсэ, крытыка / С. Дубавец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 254 с.