![]() |
Прэс-рэліз мерапрыемства “Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!” |
![]() |
“Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае ўсіх прыхільнікаў творчасці Максіма Багдановіча прыняць удзел у мерапрыемстве да Дня памяці паэта, якое адбудзецца 24 мая з 11.30 да 14.30
У кожнага народа ёсць асобы, якімі ён асабліва ганарыцца. Не з’яўляюцца выключэннем і беларусы. На нятленным палатне нашай гістарычнай памяці залатымі літарамі напісана імя Максіма Багдановіча, які магутнасцю свайго таленту дасягнуў вяршынь майстэрства, стаў прызнаным класікам беларускай літаратуры.
Вёска Ракуцёўшчына… Маляўнічая мясціна, куды ў 1911 годзе прыязджаў М.Багдановіч у госці. Гэта чароўнае месца натхніла паэта на стварэнне двух цыклаў вершаў – “Старая Беларусь” і “Места” і дзвюх паэм – “У вёсцы” і “Вераніка”.
Падчас мерапрыемства кожны будзе мець магчымасць наведаць музей, пазнаёміцца з экспазіцыяй, набыць сувенірную прадукцыю.
Праграма мерапрыемства:
11.30 – 14.30 – мастацкі плэнэр вучняў мастацкай школы г.Маладзечна;
11.30 – 14.30 – кніжная выстава твораў М.Багдановіча “І вее верш мой дзіўнай казкай…”;
12.00 – 12.30 – ускладанне кветак каля помніка ў Максімавым садзе;
12.30 – 13.30 – літаратурная імпрэза “Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!” з удзелам вучняў Красненскай СШ;
13.30 – 14.30 – выступленне мясцовых творцаў М.Казлоўскі, Т.Бярэзіна, А.Клемянок і інш.
Музей працуе з 10.00 да 17.30. Каса да 17.00.
Як даехаць у музей? Цягніком у накірунку Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск да станцыі Уша.
Наш адрас: 222321, Мінская вобл., Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына
Кантактны тэлефон: 8-0176-796141