21 кастрычніка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі пры падтрымцы Блонскага сельскага Дома культуры запрашае на мерапрыемства “Граем талакой”.
Самабытныя інструменты беларусаў выражаюць адмысловыя рысы нашай нацыі. Існаванне музычных інструментаў і развіццё майстэрства ігры на іх шмат у чым прадвызначылі духоўнае жыццё, быт, эстэтычныя і маральныя асаблівасці беларускага народа. Здаўна музычны інструмент быў звязаны з традыцыйнымі земляробчымі і сямейнымі абрадамі, паляваннем, рознымі святамі і ігрышчамі.
На мерапрыемстве ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Зарачанка” распавядуць вам пра гісторыю і асаблівасці беларускіх народных інструментаў, а таксама правядуць для вас майстар-клас па гранні на іх!
Уваход вольны!
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.
