Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Голас сэрца”

22 чэрвеня 2024 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе тэматычная экскурсія “Голас сэрца”.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Броўкаў па розных мясцінах – жонка і сын былі вымушаны накіравацца ў Саратаўскую вобласць у эвакуацыю, а потым у Алма-Ату да сваякоў, маці паэта засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах. Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна Броўкі, склаўся трагічна – ён загінуў падчас выканання аперацыі. Маці, Алена Сцяпанаўна Броўка, была вывезена ў лагер Асвенцым, дзе і загінула, здзейсніўшы перад смерцю гераічны ўчынак – яна выратавала маладую дзяўчыну з суседняй вёскі.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады, а таксама вы зможаце ўбачыць на свае вочы каштоўныя экспанаты музея – пачытаць лісты і паглядзець фотаздымкі сям’і народнага паэта Беларусі.

Пачатак экскурсіі: 13:00.

Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu