Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Гістарычны калапс”. Як адзначыў “Ноч музеяў” Літаратурны музей Петруся Броўкі

22 мая 2021 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Ноч музеяў – 2021: Гістарычны калапс” у рамках адпаведнай міжнароднай акцыі.

Аляксандр Бадылевіч, магістр гістарычных навук, прачытаў лекцыю на тэму “Становішча Элеўсінскіх містэрый у Рымскай імперыі ў I-V стст. н.э.”. Наведвальнікаў зацікавілі містычныя культы і вераванні, гучала шмат пытанняў і адказаў на іх. Прысутныя актыўна ўключаліся ў дыскусію аб гісторыі старажытнаўсходніх грамадстваў, якую вялі гісторыкі Ілля Лапушанскі і Віктар Дзядкоў. Ва ўтульнай атмасферы музейнай ночы гледачы змаглі адпачыць падчас выступлення музыкі Дзяніса Жураўлёва, які граў на хангу інструментальную музыку, што нагадвала касмічныя гукі. Марына Дубень, салістка фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Багач”, прачытала лекцыю “Шыфраваныя пачуцці ў беларускіх народных песнях”. Наведвальнікі цікавіліся сэнсам, закладзеным у пэўныя словы і вобразы, з гатоўнасцю адказвалі на пытанні і загадкі.

Акрамя таго, на працягу ўсяго вечара наведвальнікі ўдзельнічалі ў розных актыўнасцях: атрымлівалі прадказанне будучыні пры дапамозе карт Таро, складалі дракона з паперы, захоплена праходзілі квэст “Пасланне продкаў” па музею, знаёміліся з гісторыяй развіцця шумерскай мовы і складалі сваё імя на ей, весела праводзілі час, гуляючы ў настольную гульню “Растлумач мне, калі ласка!”.

На завяршэнне мерапрыемства малодшы навуковы супрацоўнік Вольга Каваленак парадавала гасцей выкананнем вядомых беларускіх песень пад гітару.

Close Menu