17 верасня 2021 года ў 17.00 у філіяле “Беларуская хатка” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Аркадзь Смоліч. “Творчаму духу народу майго ахвярую…”.
Выстава прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Антонавіча Смоліча – знакамітага навукоўца, публіцыста, грамадскага дзеяча, краязнаўца, выкладчыка, выдаўца, рэдактара. Смоліч прымаў удзел у адкрыцці і дзейнасці Менскага аддзела таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Менавіта ён сустракаў і праводзіў Максіма Багдановіча ў ягоны апошні прыезд у Мінск, разам з Зоськай Верас і Максімам Багдановічам складаў беларускую дзіцячую чытанку.
Толькі ў гэты дзень у музеі можна будзе ўбачыць арыгіналы рукапісаў Смоліча, напісаныя алоўкам, якія ўпершыню будуць прадстаўлены тут шырокаму колу гледачоў. Графічныя матэрыялы, фота, кнігі, рукапісы, эпісталярый, дакументы захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Праз гэтыя экспанаты раскрываецца асоба Смоліча не толькі як грамадскага дзеяча, але і як пісьменніка, сябра і сем’яніна.
Экспанаванне працягнецца з 17 верасня па 15 кастрычніка 2021 года.
Запрашаем наведаць выставу!
Адрас музея “Беларуская хатка”: г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19.
Кантактны тэлефон: +375 17 375 52 13
Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by, bel.hatka@gmail.com
Музей у сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/bel.hatkagmail