Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Фэст аднаго верша ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

16 лютага 2020 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ўжо па традыцыі прайшоў Фэст аднаго верша, ініцыятарам, натхняльнікам і нязменным вядучым якога з’яўляецца Георгій Барташ.

На працягу дванаццаці гадоў у Фэсце прымаюць удзел паэты з розных краін і гарадоў, а сярод членаў журы – вядомыя беларускія літаратары: Ларыса Рублеўская, Вольга Гронская, Вольга Клімко, Віктар Шніп, Адам Глобус, Сяргей Пукст, Віктар Жыбуль, Сяргей Сыс, Стась Карпаў.

Прыз чытацкіх сімпатый атрымаў верш Ірыны Ляшковіч. Сярод лаўрэатаў фэсту былі Ганна Авота, Тамара Блудава, Дзяніс Трусаў, Марыя Бадзей, Ілля Кульбіцкі, Алёна Беланожка, Галіна Сіўчанка і інш. Галоўнай пераможцай Фэсту стала паэтка з Санкт-Пецярбурга Дарья Іваноўская, якой паставілі вышэйшыя балы дзевяць сяброў журы з дзесяці.

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча віншуюць пераможцу, лаўрэатаў, усіх удзельнікаў – аўтараў і чытачоў. Асаблівыя словы ўдзячнасці Георгію Барташу!

Чакаем новага свята!

 

Close Menu