24 красавіка 2025 года ў музеі адбыўся “Красавіцкі фэст Кніжнай Феі”. Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў свой дзень нараджэння сустрэлася з вучнямі мінскіх школ, каб распавесці ім пра герояў сваіх кніг, забавіць гульнямі і квэстамі.
Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак аказалася шмат прыхільнікаў творчасці пісьменніцы. Яны ахвотна набывалі кніжкі пра Вухуціка, атрымлівалі аўтографы і ўдзельнічалі ў разыгранцы.
Юныя наведвальнікі атрымалі прыемныя сувеніры ад арганізатараў мерапрыемства: пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Выдавецкага дома “Звязда” і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Мы віншуем шаноўную Кацярыну Станіславаўну з днём нараджэння і дзякуем за цудоўную дзею ў нашым музеі!
Таксама вялікі дзякуй мінскім школам, якія адгукнуліся на запрашэнне, у тым ліку нашым сталым партнёрам – Школам міру.