Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на новы музейна-педагагічны занятак

Да канца верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”.

У яе межах рады запрасіць юных наведвальнікаў на новы цікавы і пазнавальны музейна-педагагічны занятак “Азбука гарадоў”. Прэзентацыя занятка паспяхова адбылася ў самым пачатку навучальнага года. Першымі яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы адукацыйнага цэнтра “Клумба”. Дружнай кампаніяй хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем “вандравалі” па краіне, узгадвалі цікавыя факты пра гарады Беларусі і канешне – даведваліся шмат новага пра іх гісторыю і сучаснасць.
Дарэчы, занятак “Азбука гарадоў” папоўніць спіс музейных паслуг на сталай аснове: яго можна будзе замовіць і пасля завяршэння працы выставы.

Паважаныя педагогі і бацькі, шчыра раім прыглядзецца да музейнай навінкі і замовіць занятак для сваіх выхаванцаў!

Занятак разлічаны на вучняў 4-8 класаў.

Працягласць: 45 хвілін.

Кошт: 3 р.

Тэл. +375 (17) 363-56-21.

Close Menu