
“Ноч музеяў” – цудоўная магчымасць па-новаму паглядзець на музейную прастору і знаёмых герояў. Гэтым разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча яна пройдзе пад назвай “На высокай ноце” – музычнай, паэтычнай і нават анімацыйнай.
Вас чакаюць:
19:00. Выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Ці лёгка быць віртуозам?”. Прагучаць кампазіцыі Генрыха Веняўскага, Пабла Сарасатэ, Каміля Сэн-Санса, Марыса Равеля.
21:00. Канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля”, якую для вас правядзе знакаміты музыка і майстар народных інструментаў Алесь Лось (пры ўдзеле спявачкі Алесі Сівохінай).
23:00. Гурт “Кудмень” – традыцыйныя песні Беларускага Палесся.
00:00. Анімацыйная праграма ад студыі “Беларусьфільм”: псіхадэлічныя мультфільмы часоў перабудовы, нацыянальныя традыцыі выцінанкі ў айчыннай анімацыі, жыццяпіс славутых дзеячоў беларускай культуры.
02:00. Завяршэнне праграмы.
Акрамя таго, цягам мерапрыемства вас чакаюць тэматычныя квэсты і майстар-класы, конкурсы і прызы.
Запрашаем!
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Квіткі можна набыць анлайн ці праз касу музея.
Увага! Пасля 00:00 квіткі можна будзе набыць толькі анлайн.
Больш інфармацыі аб удзельніках і праграме мерапрыемства можна атрымаць па тэлефонах +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.