Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем прыняць удзел у акцыі да Міжнароднага дня сям’і

Літаратурны музей Петруся Броўкі ведае, як прыемна і карысна правесці час з роднымі! 15 мая 2022 года мы запрашаем далучыцца да акцыі “Музейная нядзеля”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і. У гэты дзень кожная сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць экскурсію па экспазіцыі і паўдзельнічаць у гульнях як для дзяцей, так і для дарослых.

ПРАГРАМА:

Настольная гульня “Растлумач мне, калі ласка!” дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.

Занятак “Дзяцінства незабыўны час” пазнаёміць юнага наведвальніка з часопісам “Лучынка”, які чытаў маленькі Пятрусь Броўка, і паставіць перад ім нялёгкую задачу – адгадаць загадкі мінулага стагоддзя.

Настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі” дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народанага паэта Беларусі і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактывацца ў чытанні вершаў.

Настольная гульня “Таямніцы Петруся Броўкі” пакажа частку калекцыі, якая захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея Петруся Броўкі і замацуе веды, набытыя падчас экскурсіі па музеі.

Абавязковы папярэдні запіс!

Уваходны квіток: 7 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu