Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Экспазіцыя “Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…”

20 снежня а 16-й гадзіне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца прэзентацыя сумеснага культурна-асветніцкага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”», прысвечанага 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падчас прэзентацыі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіць літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Васіль Быкаў: Доўгая Дарога Дадому”. Назву выставе дала апошняя прыжыццёвая кніга Васіля Уладзіміравіча. Гэта ўспаміны пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў яго багатага падзеямі жыцця. У экспазіцыі прадстаўлены каштоўныя матэрыялы з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: выданні 1942–1945 гадоў сяброў Васіля Уладзіміравіча – літаратараў-франтавікоў Максіма Танка, Пімена Панчанкі; дакументы ваеннага перыяду; прыжыццёвыя выданні твораў В. Быкава; фатаграфіі Яўгена Коктыша, Уладзіміра Крука, на якіх Васіль Уладзіміравіч побач з сябрамі.

Падчас імпрэзы наведвальнікі змогуць убачыць кадры з кінафільмаў, знятых па аповесцях пісьменніка, прадастаўленыя партнёрам праекта Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”.

Запрашаем прыхільнікаў асобы і творчасці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

 

 

Дата правядзення: 20.12.2019

Час: 16.00

Месца правядзення: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

(пр-т Пераможцаў, 8)

Кантактны тэлефон: 334-56-21

 

Close Menu