Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зноў далучыўся да Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 27

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае свае мерапрыемствы ў межах Міжнароднага дня роднай мовы і зноў далучыўся да Тыдня беларускай мовы і літаратуры, які праходзіць у гімназіі № 27 г. Мінска.

17 лютага лекцыі “Іван Шамякін: Трывожнае шчасце пісьменніка” для гімназістаў 9, 10 і 11 класаў правяла загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч. Школьнікі з дапытлівасцю слухалі расповед аб цікавых фактах з творчай біяграфіі пісьменніка, а таксама заўзята ўдзельнічалі ў размове пра народнага пісьменніка Беларусі, летапісца сваёй эпохі, сёлетняга юбіляра Івана Пятровіча Шамякіна, 100-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначылі 30 студзеня.