Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё выставы “Фарбы душы”

10 сакавіка 2022 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Фарбы душы”, прысвечанай 85-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, 75-годдзю Раісы Баравіковай і 80-годдзю з дня нараджэння Веры Вярбы. Выстава ладзіцца сумесна з секцыяй Беларускага саюза мастакоў “Верасень” і прымеркавана да Дня жанчын.

Пачатак а 16-й гадзіне.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены творы яркіх прадстаўніц беларускай плеяды жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод матэрыялаў выставы – эскізы Народнага мастака БССР Арлена Кашкурэвіча і кнігі з аўтографамі. Праз іх можна ўбачыць і адчуць талент, душу, прыгажосць слова жанчын-паэтак.

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры займае лірыка Раісы Баравіковай. У яе пaэзii cтвopaны aдмeтны жaнoчы лipычны xapaктap з уласцівымі ёй мяккacцю, aбвocтpaнaй тpывoгaй зa ўcё жывoe ў cвeцe, дaбpынёй i axвяpнacцю, пpaгaй cyлaддзя i пpыгaжocцi.

У жыцці і творчасці кожнай паэтэсы паняцці “зямля” і “неба” займаюць сваё месца. Творчасць Веры Вярбы больш зямная, яна грунтуецца на сувязі з народнымі, фальклорнымі вобразамі.

Паэзія Дануты Бічэль вабіла і чаравала не адно пакаленне беларусаў.  Яна стала ўвасабленнем нацыянальнага характару, нацыянальнай мовы. Стрыжнявым вобразам у яе творчасці з’яўляецца вобраз Нёмана. Лірычная гераіня – адзін з прытокаў гэтай ракі жыцця, якому суджана папоўніць яе паўнаводную плынь, узбагаціць яе жыццядзейныя сілы…

Дапоўняць і ўпрыгожаць экспазіцыю працы вядомых мастачак Марыны Эрэнбург, Веранікі Віткоўскай, Алы Калосенцавай, Ларысы Зарубінай. Кожная з іх у сваёй творчасці аддае даніну тэме адраджэння і аднаўлення прыроды, прыгажосці і гармоніі.

Сардэчна запрашаем!

Выстава будзе дзейнічаць па 2 мая 2022 года па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар – Паліна Мікалаеўна Саўген. Тэл.: +375 (17) 395-44-47.

 

Close Menu