Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіць выставу у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

18 лютага 2021 года ў 18.30 у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадстаўляе літаратурна-дакументальную выставу “Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…”, прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі (30.01.1921 – 14.10.2004).

Іван Шамякін – класік беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, сцэнарыст, драматург, грамадскі дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1981), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўным прэмій СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985) і Вярхоўнага Савета СССР (1980-1989), старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985).

Іван Шамякін – летапісец жыцця беларускага народа ХХ стагоддзя, пісьменнік з кагорты тых, каго яшчэ пры жыцці называлі класікам. З-пад пяра пісьменніка адзін за адным з’яўляліся разнапланавыя творы, якіх з нецярплівасцю чакалі чытачы: “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль” і шмат іншых знакамітых твораў. Творы Івана Шамякіна перакладзены больш чым на 30 моў свету, а агульная колькасць паасобнікаў яго кніг сёння большая за 25 мільёнаў.

Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры налічваюць больш за 700 музейных прадметаў, перададзеных Іванам Шамякіным і яго нашчадкамі. На выставе будуць прадстаўлены творы пісьменніка на беларускай і рускай мовах, копіі рукапісаў і фотаздымкі Івана Пятровіча розных гадоў. Наведвальнікам будзе прэзентавана выстава “Жыццё ў Слове”, якая напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы прадставіць багатую літаратурную спадчыну Беларусі на працягу 500 гадоў нашага кнігадрукавання, у тым ліку і творчую спадчыну Івана Шамякіна.

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

Close Menu